Абрам Навумавіч Мельцэр
Абрам Навумавіч Мельцэр | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 жніўня 1904 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 лістапада 1937 (33 гады) |
Месца смерці | |
Месца працы | |
Навуковае званне | |
Партыя |
Абрам Навумавіч Мельцэр (20 жніўня 1904, Мінск — 24 лістапада 1937, Менск) — беларускі вучоны, педагог.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 20 жніўня 1904 года ў Мінску ў сям’і рабочага.
Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1924 годзе ўступіў ва УКП(б). У пачатку 1930-х гадоў — дацэнт кафедры філасофіі, з 1934 года да 27 жніўня 1936 года — дырэктар Беларускага дзяржаўнага вышэйшага педагагічнага інстытута.
Арыштаваны 2 снежня 1936 года ў Менску па адрасе: вул. Савецкая, д. 33, кв. 6. За сувязь з трацкістамі выключаны з УКП(б). Асуджаны пазасудовым органам НКУС СССР 24 лістапада 1937 года як «актыўны член антысавецкай трацкісцка-шпіёнскай дыверсійнай арганізацыі» да вышэйшай меры пакарання з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. 1 жніўня 1957 года рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа М. № 10865-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.